Глобус Адам, Заўсёды светла каля турэмных муроў

Заўсёды светла каля турэмных муроў

Трылер

Глобус Адам

Дата выхаду: 2022

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2008 by Адам Глобус; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Глобус Адам, Замак — Мінск: Сучасны літаратар, 2008. — 256 с.

Больш за дзвесце гадоў пад шарым мінскім небам стаіць шары Пішчалаўскі замак. Як i большасць каралеўскіх палацаў, з часам ён абярнуўся турмою. Прастакутнік, фланкіраваны прысадзістымі зубчастымі вежамі, пазней абнеслі яшчэ адным мурам, зацягнутым паверсе калючым дротам. Паміж першым і другім абводам расцягнулі на зямлі сетку з калючага дроту. Усе дрэвы вакол турмы спілавалі на ўзроўні знешніх муроў. Як бастыёны, на рагах паставілі бетонныя піраміды кулеўлоўнікаў. Пішчалаўскі замак — той помнік архітэктуры, да якога не прыводзяць экскурсій, які не з’яўляецца на паштоўках і ў альбомах, на тле якога не фатаграфуюцца турысты. Гэта адзіны замак на Беларусі, які не стаў сувенірам, і таму захаваў сваю годнасць, уладнасць і ягамосць. Пра яго стараюцца не згадваць, а калі ўжо нестае аргументаў, каб спалохаць, у сталіцы зазвычай кажуць: «Пішчалаўскі замак побач». (фрагмент)

Беларускія аўтары: Глобус Адам

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле