Publication Date: 2022
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2014 by Віктар Казько; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Казько Віктар, Час зьбіраць косьці. Евангельле пад Луку. Аповесці, Кнігазбор, Мінск 2014, 340 с.
Ашыр адыходзіў. Ён адчуў гэты свой адыход амаль яшчэ месяц назад. Пасля той непатрэбнай яму мітуслівай паездкі ў Крым. Увогуле ён павінен быў ехаць зусім у іншае месца, у Парыж. Але сталася, што яму было наканавана менавіта ў Крым, хоць ён так спадзяваўся, што паходзіць па Парыжы, а калі не паходзіць, то пасядзіць. На Манмартры, на набярэжнай еўрапейскай папялушкі Сены. Сустрэнецца з сябрамі, возьме з імі чарку якога-небудзь незвычайнага, экзатычнага пітва. Але галоўнае — сябры. Жывых іх заставалася ў свеце пяцьдзясят. А было ўсяго сто. Сто лепшых з лепшых у свеце за сто апошніх гадоў. Пяцьдзясят ужо адышлі. Пяцьдзесят стаялі ў чарзе на адыход. ЮНЕСКА вырашыла сабраць іх разам, паглядзець на іх і паказаць іншым. I яму асабіста, аднаму з усёй краіны, прыйшло запрашэнне ад ЮНЕСКА прыехаць у Парыж. Харчаванне, пражыццё за кошт ЮНЕСКА. Адно толькі дарога за дзяржаўны ці свой кошт. (фрагмент)
Belarusian Authors: Казько Віктар
Catalog: Kamunikat.org