Глобус Адам, Як той казаў, або Твары прыказак…

Як той казаў, або Твары прыказак…

Глобус Адам

Дата выхаду: 2022

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2021 by Дзеяслоў; Copyright © 2021 by Адам Глобус; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Глобус Адам, Як той казаў, або Твары прыказак…; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 6 (115) 2021; с. 133-156

Для мяне прымаўка толькі тады прымаўка, калі яна мае жывы голас блізкага чалавека... «Пакуль жаніцца – загаіцца», – казаў дзед Бронік пра мае пабітыя локці і калені. Запомнілася дзедава «загаіцца» добра, бо звязана яно з дарогай. Мы чакалі асфальт на сваёй вуліцы. Чакалі, пакуль яго пакладуць ад царквы да другой школы, ад школы да старых могілак, ад старых да новых могілак і ажно да льнозавода. Атрымаўшы заасфальтав аную вуліцу, мы на яе перанеслі ўсе свае вечаровыя гульні. Там мы гулялі ў бадмінтон, у штандар і выбівалы, ловячы каштоўныя запаскі. Там я і пазбіваў сабе калені і локці. Баба Ядзя замазвала мае драпіны тапалёўкай – гарэлачнай настойкай на таполевых пупышках. Густая і цёмная, як ёд, тапалёўка паліла мяне пякельным агнём. Баба Ядзя дзьмула на раны, а дзед Бронік казаў: «Пакуль жаніцца – загаіцца». Мне тады здавалася, што ад дзедавых слоў, як і ад бабінай тапалёўкі, раны сапраўды загойваліся хутчэй. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Глобус Адам

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле