Хільмановіч Уладзімір, Беларускі каляндар-даведнік

Беларускі каляндар-даведнік

на кожны дзень

Хільмановіч Уладзімір

Месца выхаду: Вільня

Дата выхаду: 2007

Выдавец: Gudas

Памеры: 182с., іл., 21см

ISBN: 998-6952-02-2

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Грамадзтва

Copyright © 2007 by Уладзімір Хільмановіч, Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1895]

Дадатковая даведка: Каляндар выдадзены па заказу Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»; Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і ўкладальнік Уладзімір Хільмановіч выказваюць шчырую падзяку за дапамогу ў выданні календара-даведніка Ірэне Калядзе-Смірновай, кіраўніку дабрачыннага фонду “Ethnic Voice of America”, ЗША. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Згуртавання Беларусаў Свету Бацькаўшчына

«Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень» - публікацыя, якую чакалі даўно. Некалі ў Беларусі выходзілі адмысловыя календары, дзе да кожнага дня былі «прычэплены» даты, падзеі, здарэнні. Але тыя календары зазвычай распавядалі выключна пра «круглыя» даты. Ды і інфармацыі там былі выбарачныя. Тэма камуністычных рэпрэсіяў, эміграцыі, «невыгаднай» гісторыі проста прамоўчвалася. Уладзімір Хільмановіч ў сваім календары-даведніку пастараўся сабраць максімум падзей, звязаных з беларускім жыццём і гісторыя краіны. Тут даты нараджэння і смерці вядомых і малавядомых, часам наогул забытых, але вартых увагі людзей, дзеячоў беларускага руху. Ганебныя даты падпісання розных дакументаў, якія адыгралі знакавую ролю ў гісторыі. Кожны дзень года мае некалькі падзей, некалькі датаў, раскінутых па гадах. У календары-даведніку інфармацыя падаецца вельмі сціпла, можна сказаць, што нават скупа. Але гэта дае магчымасць хутка арыентавацца пра што і каго шукаць інфармацыю далей. Кніга падаецца нейкім пераходным звяном паміж звычайным календаром і энцыклапедыяй, у чым яе і адметнасць. (Н.Г.)

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь каляндар у адным файле