Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2021-12
Copyright © 2021 by Літаратурная Беларусь
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Вакол беларускай мовы з зайздроснай рэгулярнасцю разгараюцца баталіі, і тычацца яны не толькі яе сучаснага стану. Мовазнаўцы і гісторыкі і па сёння не могуць пагадзіцца наконт таго, на якую мову Скарына пераклаў Біблію, што можна лічыць уласна беларускай мовай і з якіх часоў варта адсочваць яе развіццё. Паспрабуем прыгледзецца да мовы Вялікага Княства Літоўскага, бо ўсім вядома: лепей адзін раз пабачыць, чым сто разоў пачуць. Дык як жа прыгатаваць мову ВКЛ? Старабеларуская, канцылярска-славянская, старазаходняруская, стараўкраінская, літоўска-руская, літоўска-славянская, руска-польская, старозападнорусское наречие, простая мова, język polsko-białoruski, Ruthène... Дзяржаўная мова Вялікага Княства Літоўскага цяпер мае каля 40 імёнаў. Дыскусіі аб тым, якое з іх пасуе найлепш, цягнуцца ўжо два стагоддзі і не збіраюцца спыняцца. Мова, якая мае столькі назваў, — страва для сапраўдных гурманаў. Кацёл гісторыі варыць усё, што ў яго трапляе, а вынік адчуваецца на языку. Самі ж жыхары Вялікага Княства Літоўскага называлі сваю мову «руская». Прыклад з артыкула Статута 1588 года: «а писар земский маетъ по руску словы и литеры писати», што значыць «беларускія словы кірыліцкім пісьмом». Мову ж усходняга суседа яны называлі «маскоўская»: «галасы утварывшы мовою московскою»; «подал ку акътыкованю до Як прыгатаваць мову ВКЛ книгъ кгродскихъ Пинскихъ грамоту руским москевским писмомъ… писаную».
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь
Зьмест
Акуліч Іван, Сын верны маці-беларусі
Апон Аляксандр, Штаны. Жахлівы выпадак у адной дзеі
Брусевіч Анатоль, Палёт Херувімаў
Быкаў Васіль, «Я быў “ідэалагічным дыверсантам”»
Дубінчына Лізавета, Бадзей Марыя, Як прыгатаваць мову ВКЛ
Жук Алесь, Такой і памятаю…
Календа Сяргей, Мяжа сусвету
Сазонаў Віктар, Трэба піса́ць Фельетон
Скібскі Яўген, Сцежкі да вершаў
Хільмановіч Уладзімір, Цалавацца больш нельга… Мініяцюра
Шалак Аксана, Новы сусвет
Якавенка Тацяна, Воды самоты