Гайдук Уладзімір, Полымя роднае

Полымя роднае

Выбранае

Гайдук Уладзімір

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2011

Выдавец: Беларускае Літаратурнае Аб'яднанне Белавежа

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа; Кніга семдзесят восьмая

ISBN: 978-83-7657-018-1

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [10755], [10756]

Уладзімір Гайдук нарадзіўся 7 верасня 1941 года ў вёцы Тарнопаль, Гайнаўскага павета, у сялянскай сям'і. Паэт, земляроб. У 1955 годзе скончыў пачатковую школу і два гады вучыўся ў беларускім ліцэі ў Бельску Падляшскім. У сярэдзіне 1960-х спрабаваў прадоўжыць адукацыю ў беластоцкім завочным ліцэі, аднак цяжкія матэрыяльныя ўмовы вымусілі адмовіцца ад задумы. Гаспадарыць на хутары. Дэбютаваў на старонках “Нівы” ў 1956 годзе. Аўтар кніг паэзіі “Ракіта” (Беласток, 1971), “Блакітны вырай” (Беласток, 1990), “Пах аернага хлеба” (Беласток, 1998), “Полымя роднае” (Беласток, 2010). Памёр у сваёй роднай вёсцы Тарнопаль, што на Беласточчыне 24 лютага 2012.

Беларускія аўтары: Гайдук Уладзімір

Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа

Каталёг: MiOKB

Толькі ў бібліятэцы Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы (папяровы асобнік)