Publication Date: 2020
Editor: Гарэлік Кацярына, Макавік Аляксандра
Graphics Design: Мацур Генадзь
Publisher: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода
Book Series: Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе
Sizes: 826 с.
ISBN: 978-0-929849-83-6
Category: History; Culture; Belles-Lettres; Politics; Society; Biographies
Copyright © 2021 by Уладзімер Арлоў, Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Рэцэнзэнты: Алег Гардзіенка; Уладзімер Ляхоўскі, кандыдат гістарычных навук; Захар Шыбека, доктар гістарычных навук, прафэсар
Гэта не дапаможнік у перайменаваньні беларускіх вуліцаў, плошчаў і гарадоў, хоць, безумоўна, гэтыя імёны заменяць на шыльдах прозьвішчы камуністычных вампіраў і імпэрскіх пярэваратняў. Гэта не храналягічны даведнік, хоць на «Свабодзе» ўпершыню разам паўсталі сотні постацяў з аўтарскага пантэону XVIII—XXI стагодзьдзяў (далёка ня ўсіх удалося зьмясьціць пад адной вокладкай). Гэта не манаграфія, хоць тут уводзіцца новая пэрыядызацыя нацыянальна-вызвольнага руху, распрацаваныя крытэры, зробленая клясыфікацыя. Гэта не дакумэнтальна-архіўнае дасьледаваньне, хоць даты, месцы і падзеі вывераныя, а многія факты знойдзеныя й апублікаваныя ўпершыню. Гэта не мастацкая проза і не гістарычная эсэістыка, хоць кожны разьдзел чытаецца як маланка і ўражвае як раман. Гэта ня кніга мёртвых, хоць яе складаюць лёсы людзей, якіх ужо няма сярод жывых. Гэта аўтарская энцыкляпэдыя любові да радзімы, волі й незалежнасьці. Гэта вянок нашай свабоды. (Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода)