Літаратурная Беларусь, 6 (178) 2021

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

6 (178) 2021

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2021-06

Editor: Пятровіч Барыс (Сачанка)

Publisher: Саюз Беларускіх Пісьменнікаў

Copyright © 2021 by Літаратурная Беларусь, Саюз Беларускіх Пісьменнікаў

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Прывітанне, дарагі Вітольд! Я быў у ад’ездзе, калі прыйшоў ад цябе ліст з месца твайго зняволення. Мне паведамілі пра тое па тэлефоне. Я падумаў, што адпішу табе адразу, як вярнуся дахаты. Я заўсёды адказваю на лісты. Ты ж ведаеш. А пасля прыйшла жудасная трагічная навіна пра тое, што смерць забрала цябе ў Шклоўскай калоніі, дзе ты адбываў няволю. Цяжка было ў тое паверыць. Цяжка было па вяртанні дахаты разгарнуць твой апошні ліст ужо пасля таго, як не стала таго, хто яго напісаў. Цяжка адпісваць на той ліст, бо сэрца абліваецца крывёй і мае́ ўжо не маладыя вочы, якія пабачылі многа чаго ў жыцці, наліваюцца слязамі – як у малога дашкаляці. Але я мушу адпісаць на твой ліст. Я заўсёды адказваю на лісты. Ты ж ведаеш. Цяпер гляджу на твой прыгожы почырк, на гэтыя старанна і з павагай да чытача выведзеныя літары і ўспамінаю, што ты і сам быў такі ж шляхетны, годны, прыстойны, заўсёды ставіўся з павагай да суразмоўцы, да кожнага чалавека… Культурны, сціплы, з арыстакратычнымі паводзінамі, якія былі ў тваёй крыві, у генах, у манерах… Заўсёды акуратны, статны, праўдзівы, стойкі, смелы…

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле

Contents

Будучыня нарадзілася. Вершы з праекта wir.by

Багданава Галіна, Ідал. З «Інтымнай хронікі часоў міжвер’я»

Бадзей Марыя, Уваскрашэнне маланкі

Вячэрка Дар’я, Калені

Каспяровіч Павел, Пра «прынца» яўрэйскай паэзіі (М. А. Шэпелевіч, Б. Е. Ерузаліма «“Я сердцем солнца пью нектар”. Лейб Найдус. К 130-летию со дня рождения гродненского поэта» (Гродна: ЮрСаПрынт, 2021. — 284 с.))

Комлік Марыя, Літаратура, падарожжы і медыцына: загадкавая гісторыя Саламеі Пільштыновай

Кучак Наапет, Вечнасці не прамінуць

Лаўмель Катарына, Мост у неба

Масляніцына Ірына, Багадзяж Мікола, «Літоўскія крэчаты» на полі Куліковым: Андрэй Полацкі і Дзмітрый Бранскі

Рагуля Аляксей, Сваім — пра сваё Штрыхі да літаратурнага партрэта Янкі Нёманскага

Сазонаў Віктар, Ліст да Вітольда Ашурка

Сівец Юлія, Пра небяспечную кнігу

Сцяпан Уладзімір, Мама

Сцяпан Уладзімір, Яго малодшы брат

Чаплева Вікторыя, Ліс Дар’я, Дар’я Ліс: «У кожнага ёсць тое, што перашкаджае па жыцці»

Шэін Аляксей, «Беларусалім. Сэрца святла»