Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 1978
Рэдактар: Дамашэвіч У. М.
Выдавец: Мастаукая Літаратура
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1978 by Сакрат Яновіч
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [3621]
Як толькі перастаў я поўзаць малечаю па хаце i пачаў хадзіць, памятаю акно. Яно вабіла мяне святлом i таемнымі гукамі. Даставаўся я да яго з бядою, але неадступна. Ужо прадчуваў i нават разумеў, што свет не канчаецца ў сенях, i аднекуль заходзяць да нас людзі, цёткі з дарункамі цукеркаў. Мне вельмі хацелася ўбачыць — менавіта — адкуль яны i як; a яшчэ, якія ў ix хаты, бо чуў, што таксама маюць свае... Акно снілася. Тады я вылятаў цераз яго бабульчыным анёлам i зачаравана прынюхваўся месяцавай бондзе з пахамі велікоднага пірага. Зоркі, калі спрабоўваў лізнуць каторую, прынаджвалі смакам ландрынак. Не баяўся вышыні, не ведаючы, што такая ёсць. Прачнуўшыся, жальна плакаў. Пакуль прыйшла вясна i мацерка вывела мяне на сонца. Яшчэ ўвосень 1863 года зарыва Студзеньскага паўстання ў Беларусі ўсё палыхала. Беларусы чакалі вясны, каб, узяўшы самаробную зброю, а таксама косы і сякеры, зноў ісці ваяваць. За волю — за Беларусь без цара і паноў. Так мела быць. Палкоўнік Лосеў паглядзеў у акно: над Вільняй — яснае неба, блакітнае; яно супакойвала нервы. Ён вярнуўся з нарады ў генерал-губернатара Мураўёва, падчас якой яму давялося выслухаць прыкрую вымову... Справа ў тым, што контрразведчая служба, якую ўзначальвае палкоўнік, аж да гэтага часу не напала на след новага цэнтра, што кіруе паўстаннем у Беларусі. «Ім здаецца, што даволі моцна хацець, а рэшта само зробіцца!» — Лосеў, як і кожны жандарскі афіцэр, з цяжкасцю даходзіў да разумення сваіх памылак. Перашкаджала гэтаму нейкая прафесіянальная самаўпэўненасць...
Беларускія аўтары: Яновіч Сакрат
Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB