Том: 1
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1976
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памеры: 322 с. з іл.
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [7428]
Вядомая беларуская паэтэса Эдзі Агняцвет (Эдзі Сямёнаўна Каган) больш сарака гадоў працуе ў паэзіі. Першыя вершы яе з’явіліся ў друку яшчэ задоўга да вайны. З таго часу яна напісала шмат твораў для дарослых і для дзяцей. Паэтэса шмат працуе ў галіне мастацкага перакладу. Творы яе вызначаюцца надзённасцю, глыбокім паэтычным роздумам аб жыцці, барацьбе народаў за мір і дружбу, пачуццём шчырай любві да Радзімы. У першы том увайшлі выбраныя вершы і паэмы, напісаныя на працягу многіх гадоў.