Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2016
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2016 by Дзеяслоў; Copyright © 2016 by Валерый Казакоў; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Казакоў Валерый, «Чорны кот». Раман; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 5 (84) 2016 с. 13-80
– Ягор Кузьміч, а ці была наогул гэтая «Чорная котка»? Я вунь у нашых падручніках шукаў, у бібліятэках і ў адкрытых, і ў сакрэтнай шукаў, увесь айчынны інтэрнэт і літаратуру перашуфляваў – нідзе нічога няма. Нешта каламутнае толькі «з-за бугра» праскоквае – і ўсё. Можа, гэта звычайная выдумка, што прыляцела да нас з Захаду? – Якія вы маладыя ўсе скорыя, – стары з цяжкасцю падняўся са свайго фатэля, нейкі час пастаяў, упёршыся рукамі ў паясніцу, нібы даючы магчымасць бітаму-перабітаму хрыбетніку выпрастацца, шчыльней зацягнуў на поясе тоўстую, ужо амаль выцертую пуховую хустку і, ледзь адрываючы ногі ад падлогі, рушыў да велізарнай – ва ўсю сцяну – кніжнай шафы. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Казакоў Валерый
Каталёг: Kamunikat.org