Сіўко Франц, Месяц-месячыку ясны

Месяц-месячыку ясны

Апавяданне

Сіўко Франц

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2020

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2020 by Дзеяслоў; Copyright © 2020 by Франц Сіўко; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Сіўко Франц, Месяц-месячыку ясны. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4 (107) 2020; с. 48-57

Першы, каго Жэня бачыць ля дома, – бацька. Росцік Галуза сядзіць у альтанцы пры ўваходзе ў пад’езд і нервова, неяк похапкам, быццам некуды дужа спяшаецца, – манера, якой раней, да хваробы, за ім, здаецца, не заўважалася, – курыць. Спачатку Жэня бачыць толькі няясныя абрысы бацькавае далоні, што раз-пораз мільгае ў цемры на фоне асветленага цыгарэтаю фрагмента сцяны. Затым – правую палову Росцікавага твару з рыскаю вусоў па-над ротам. А яшчэ праз хвіліну і ўся ахінутая брызентавым плашчом бацькава постаць вымыкаецца насустрач Жэню з цемры. Быццам вось гэтак прасядзеў Росцік у альтанцы паўтыдня ў той самай позе, што і напярэдадні сынавага ад’езду ў горад, ды нікуды ні на імгненне за гэты час не адышоўся. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Сіўко Франц

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле