Касцюкевіч Павал, Мяне вучыў ангельскай Лі Харві Освальд

Мяне вучыў ангельскай Лі Харві Освальд

Аповед

Касцюкевіч Павал

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2019 by Дзеяслоў; Copyright © 2019 by Павал Касцюкевіч; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Касцюкевіч Павал, Мяне вучыў ангельскай Лі Харві Освальд. Аповед; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4 (101) 2019; с. 132-136

У пачатку васьмідзясятых, за Андропавым, сталі ладзіць аблавы на дармаедаў у месцах культурнага адпачынку. На дзённыя прадстаўленні ў цырк пачалі прыходзіць міліцыянты ды іх памочнікі. Дружыннікі, людзі з чырвонымі павязкамі на рукавах, якія патрабавалі дакументы і запісвалі ўсіх прагульшчыкаў у непрыемныя спісы. У антракце прадстаўлення мой дзед, Імануіл Велікоўскі, згледзеўшы дружыннікаў, перапалохаўся. Перапалохаўся, ясная рэч, не за сябе, бо ён быў юрысконсультам на прадпрыемстве, а ў іх ненармаваны графік і ніхто яму нічога не зробіць, а за палюбоўніцу, якая працавала ў нейкім картаграфічным інстытуце і якую праз гэтае няўрочнае сутыкненне з дружыннікамі чакалі ўсякія прыкрасці і можа нават казённы дом і крыжовая дарога. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Касцюкевіч Павал

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле