Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2019
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2019 by Дзеяслоў; Copyright © 2019 by Павал Касцюкевіч; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Касцюкевіч Павал, Мой дзед вадзіў палюбоўніц у цырк. Аповед; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4 (101) 2019; с. 132-136
Мой дзед, Імануіл Велікоўскі, вадзіў палюбоўніц у цырк. Перад спатканнем ён загадзя купляў два квіткі. Прагуляўшыся па набярэжнай Свіслачы і расказаўшы фрашкі з багатай адвакацкай практыкі, дзед паціху накіроўваў шпацыр у бок парка культуры і адпачынку. Калі яны з палюбоўніцай праходзілі ў тунэлі пад мостам, што пад праспектам, або ля пернікавага дамка першага з’езда РСДРП, або поруч з помнікам Максіму Горкаму, які, седзячы на чыгуннай лаўцы, па-мужыцку закінуў нага за нагу, дзед казаў сваю прапанову – наведаць цырк. Палюбоўніца хіхікала, даставала памаду з торбачкі, мазала і так пунсовыя вусны, і пытала, чаму менавіта туды, а не, скажам, у рэстаран? (фрагмент)
Беларускія аўтары: Касцюкевіч Павал
Каталёг: Kamunikat.org