Будовіч-Барадуля Таццяна, Помста

Помста

Апавяданьне

Будовіч-Барадуля Таццяна

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2017

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2017 by Дзеяслоў; Copyright © 2017 by Таццяна Будовіч-Барадуля, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Будовіч-Барадуля Таццяна, Помста. Апавяданьне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1 (86) 2017; с. 134-137

– Уяўляеш, мяне – запрасілі на міжнародную канферэнцыю! З дакладам пра майго Валерыка! – так ласкава, па-свойску я называю паэта пазамінулага стагоддзя, творчасць і жыццё якога даследую цягам некалькіх гадоў. За гэты час ён стаў для мяне заўсёдным суразмоўцам, сябрам, спадарожнікам. Колькі разоў лавіла сябе на думцы, што з ім мне нашмат цікавей і прасцей “кантактаваць”, чым з жывымі рэальнымі людзьмі. – І што, Эдзік цябе адпускае? – Чаму я павінна ў яго пытацца? Наконт дзяцей ужо дамовілася з бацькамі, яны іх забяруць. Дарогу і пражыванне аплоціць аргкамітэт. Гэта мая праца. Ад яго патрабуецца ўсяго толькі пяць дзён самому сабе гатаваць сняданак і каву. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Будовіч-Барадуля Таццяна

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле