Дата выхаду: 2021
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2003 by Леанід Маракоў, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Маракоў Леанід, Усход - штука тонкая. Ціхі аповед; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4/2003; с. 54-83
У тыя далёкія васьмідзесятыя нядаўна забранага гісторыяй стагоддзя, калі седала Галоўнага Стырнавога яшчэ непадзельнай і бязьмежна ганарлівай краіны Саветаў першым пасьля заўчаснага скону вышэйшага партыйца заняў самы інтэлектуальны гэбіст за ўсю лубянкаўскую гісторыю, я дапяў, што час адпачыць ад мясьцінаў спазнаных. Дапяў, бо ўразумеў: хадзіць-дыхаць сьвежым паветрам па роднай зямлі цяпер небясьпечна. Памагатыя Галоўнага інтэлектуала могуць спорна даць па шапцы і не на жарты сапсаваць ня толькі настрой, але і скурнае покрыва з прычоскай. — А што гэта вы, добры чалавек, удзень і не на працы? — спытаюць. — Га?! Другая зьмена? Які ж вы гаварун, жартаўнік і сьмяльчак у адначас! Дзівосьненькае спалучэнь-не! Тое, што трэба! Пройдземце! Дазвольце вас за ш-шкірку! Не ўжо, — даз-з-в-о-о-льце! Будзе ў цябе, разумнік, і другая зьмена, і трэцяя, і чацьвёртая звышурочная, і пятая праклятая! Усё будзе! (фрагмент)
Беларускія аўтары: Маракоў Леанід
Каталёг: Kamunikat.org