Каржанеўская Галіна, Кватарант

Кватарант

Апавяданьне

Каржанеўская Галіна

Дата выхаду: 2021

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2003 by Галіна Каржанеўская, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Каржанеўская Галіна, Кватарант. Апавяданьне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2/2003; с. 88-93

Ён пераязджаў на чарговую кватэру. З кватэрамі катастрафічна не шанцавала. Заценены дамок прыватнага сектару мяняўся на хрушчоўку ля вакзала, тая – з няўмольнасьцю зьмены пораў году – на пакой у далекаватым “спальным” раёне. З аднаго канца гораду даводзілася перакідвацца ў другі, і сьвет быў відзён то з ніжніх паверхаў, то з самай верхатуры. І ня тое каб гаспадыні трапляліся спрэс ведзьмы, – не. Кожны раз неяк дзіўным чынам псаваліся адносіны, акалічнасьці бралі ў сваё шчыльнае кола, і не пасьпяваў ён абжыцца, парассоўваць кнігі ды знайсьці месца для гітары, як на табе – новы пераезд (якому звычайна папя­рэднічаюць пошукі), найманьне “Рафіка” ці яшчэ якога транспартнага сродку, перавозка драбязы ў сумках і пакетах, прывыканьне да чарговай гаспадыні… (фрагмент)

Беларускія аўтары: Каржанеўская Галіна

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь твор у адным файле