Дата выхаду: 2020
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2020 by Барыс Пятровіч
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Пятровіч Барыс, Яблыкі падаюць. Літаратурная Беларусь. Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу», 1 (161) 2020, с. 4-5.
«Грэшнікі» ізноў праязджаю паўз гэтую вёску, у якой не спыняўся ні разу, але ведаю пра яе шмат, пачынаючы з ейнай амаль княскай даўняй гісторыі; учора тэлефанавала мама і сказала, што хлопец, які нядаўна прыйшоў з турмы, колькі дзён таму засёк тут сякераю трох жанчын, дакладней бабуль-пенсіянерак, з адною з іх ён жыў, а дзве іншыя былі суседкамі і штовечар прыходзілі да іх «на тэлевізар», а папросту — выпіваць і гуляць у карты што падштурхнула хлопца на такое страшнае забойства — невядома: гарэлка, сварка — так, але гэта відавочна спрошчанае тлумачэнне, бо яны выпівалі не раз і да таго, бывала, напіваліся так, што нават выйсці з хаты не маглі і ляжалі ў ёй упокат на падлозе значыць, у той вечар выпілі мала, не хапіла, каб адключыцца значыць, языкі яшчэ працавалі і чаплялі адно аднога, заводзілі, выводзілі з сябе і давялі да сякеры… (фрагмент)
Беларускія аўтары: Пятровіч Барыс
Каталёг: Kamunikat.org