Дата выхаду: 2005
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2005 by Франц Сіўко
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Нібыта ўчора ўсё тое было, так выяўна бачыцца. Кляштар апусцелы на ўскрайку мястэчка, сцюжа ўначы - ногі ажно дранцвеюць пад пакуллем замест коўдры. Аднае ўцехі, што айцец Міхал упобачкі, сама дабрыня. Вось за клямку бярэцца, каб выпусціць мяне, вось адпускае яе, напужаны згукамі, што знадворку даносяцца. - Стой, ці не казакі зноў... Гэтым разам, аднак, едуць не конна: да цокату капытоў прымешваецца тарахценне рэдаляў, дробнае, дрыготкае, перарывістае. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Сіўко Франц
Каталёг: Kamunikat.org