Сіўко Франц, Раз — шкілет, і два — шкілет

Раз — шкілет, і два — шкілет

Аповесць

Сіўко Франц

Дата выхаду: 2019

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2019 by Франц Сіўко

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Сіўко Франц, Раз — шкілет, і два — шкілет. Аповесці, — Мінск: Галіяфы, 2019. — 344 с.

Што лецішча можа быць так сабе, Тадэвуш Піліпавіч зразумеў яшчэ падчас тэлефонных перамоваў з гаспадыняю дома. Пусціць у жытло кватаранта за мізэрныя грошы, амаль, лічы, задарма, — такое дабрачынства ў часы, калі кожны штомоцы грабе пад сябе, хіба што ў сне або ў казцы ці ў мыльным серыяле сустрэнеш. Ды і самі перамовы прайшлі неяк надта ж ужо паспешліва. Быццам толькі і мела кабеціна наўме як хутчэй каго-небудзь гэтым нехлямяжым будынкам за трыццаць вёрстаў ад горада ашчаслівіць. А калі яшчэ і ключы ад дома не асабіста, а праз нейкага ці то сваяка, ці то нават суседа Тадэвушу Піліпавічу перадала, дык і зусім ніякіх сумневаў наконт узроўню тутэйшых дачных выгодаў у яго не засталося. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Сіўко Франц

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся аповесць у адным файле