Сіўко Франц, Шула — мегаполіс

Шула — мегаполіс

Аповесць

Сіўко Франц

Дата выхаду: 2019

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2019 by Франц Сіўко

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Сіўко Франц, Раз — шкілет, і два — шкілет. Аповесці, — Мінск: Галіяфы, 2019. — 344 с.

Працэдура надгляду нудотная і доўгая; здаецца, яна ніколі не скончыцца. Мы сядзім у салоне аўто ля будана з акенцам, за якім мудруе пры экране камп’ютара разамлелы ад спёкі мытнік, назіраем, як мітусяцца ўгары, пад дахам ангара, занятыя кармленнем птушанят ластаўкі. Птушак шмат, не менш за два дзясяткі, і яны без супынку нагадваюць пра сваю прысутнасць похаплівым шорганнем крылаў ды свежымі плямамі фекаліяў на доле. Вывадак асмялелых — ніхто іх тут не чапае — зялёных яшчарак акупаваў лапік зарослае трыпутнікам сцежкі наўзбоч будана, грэецца ў промнях цяжкога, бы распалены кавалак жалеззя, ліпеньскага сонца. Мытнікі выходзяць на двор, перагукваюцца адзін з адным паўз разнасцежаныя дзверы, ды таўсматая постаць прыбіральшчыцы мільгне раз-пораз перад вачамі і знікне за рогам скрыні для смецця. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Сіўко Франц

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся аповесць у адным файле