Бурлак Вера, Пра беларускую літаратуру на Kamunikat.org

Пра беларускую літаратуру на Kamunikat.org

Бурлак Вера

Месца выхаду: Менск-Беласток

Дата выхаду: 2020-09

Рэдактар: Кісліцына Ганна

Выдавец: Kamunikat.org

Выдавецкая сэрыя: Пра беларускую літаратуру на Kamunikat.org

Памеры: 00:24:50

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Відэа

Copyright © 2020 by Kamunikat.org

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Вера Бурлак, вядомая таксама як Джэці, нарадзілася 2 красавіка 1977 г. у Кіеве і, як сама прызнаецца, “з таго часу мала зьмянілася”. Закончыла музычную школу па клясе фартэпіяна, філфак Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту (2001), асьпірантуру (2004). Кандыдат філялягічных навук (2005). Выкладае расейскую літаратуру ў Белдзяржунівэрсытэце. Вершы піша з дашкольных гадоў, аднак актыўна друкавацца пачала ў 2001 г. Аўтарка некалькіх самвыдаўскіх зборнікаў, кнігі вершаў “За здаровы лад жыцьця” (2003). З 1997 г. зьяўляецца нязьменным галоўным рэдактарам самвыдавецкага часопісу “Вясковыя могілкі”. Займаецца літаратуразнаўствам, дасьледуе паэзію для дзяцей, выдала манаграфію “Детская поэзия Серебряного века: Модернизм” (2004).

Відэа: Пра беларускую літаратуру на Kamunikat.org

Беларускія аўтары: Бурлак Вера

Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org

Каталёг: Kamunikat.org