Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2016
Выдавец: Беларускае Літаратурнае Аб'яднанне Белавежа
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Кніга сто першая
Памеры: 76 с.
ISBN: 978-83-7657-296-3
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2016 by Міра Лукша
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
– Грачык, ці помніш, адкуль ты ў мяне ўзяўся? – запыталася Гражынка ў чорнага птаха, які сядзеў на стаячым люстэрку. Грак паправіў пёры на грудзях, паківаў галавой, маўляў, не твая ў мяне памяць, чаго ж пытаешся, дзеўбануў сябе між пальцаў лапкі і выгукнуў: – Гр-р-ражынка, памятаю ж! – бо Грачык умеў гаварыць, да таго ж з толкам, не паўтараючы пачутае, бы той папугай, слова ў слова. Аб гэтым ведала пакуль толькі Гражынка, ягоная гаспадынька, а мама з татам ды бабуля меркавалі, што грак вельмі разумны, хоць, па праўдзе, умее прахрыпець пару слоў, і добра. Гражынцы, у якой сяброў было няшмат, гэтая птушка далася як бы на пацеху. (Чорны чарадзей, фрагмент)
Беларускія аўтары: Лукша Міра
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа
Каталёг: Kamunikat.org