Трус Мікола, Купалаўскія адрасы ў Славакіі

Купалаўскія адрасы ў Славакіі

Трус Мікола

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2018

Рэдактар: Чарота І. А.

Выдавец: Медысонт

Памеры: 288 с. : іл.

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Мэтадычная літаратура

Copyright © 2018 by Мікола Трус

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Рэцэнзенты: В. М. Ляшук, дацэнт кафедры славянскіх моў Універсітэта імя Мацея Бела ў Банскай Быстрыцы (Славакія), кандыдат філалагічных навук, дацэнт; А. У. Вострыкава, дацэнт кафедры славянскіх літаратур Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Л. А. Козік, дацэнт кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт

У манаграфіі асвятляюцца невядомыя старонкі жыццяпісу Янкі Купалы і гісторыі беларуска-славацкіх культурных сувязей. Праца з архівамі дазволіла дэталёва прадставіць падарожжа па Славакіі ў кастрычніку 1935 года дэлегацыі савецкіх журналістаў і пісьменнікаў, у якой браў удзел класік беларускай літаратуры. У навуковы зварот уводзіцца шэраг невядомых дакументаў і матэрыялаў: інтэрв’ю, аўтографаў, фотаздымкаў, замежных газетных публікацый і інш. Плённыя навуковыя росшукі сталі фактаграфічнай асновай шэрагу міжнародных ініцыятыў, у тым ліку беспрэцэдэнтнага культурнага праекта «Славацкімі шляхамі Янкі Купалы», ажыццёўленага ў чэрвені 2015 года. Такім чынам прадэ манстравана інтэграванасць навукі ў сучасную практыку міжнароднага супрацоўніцтва.

Беларускія аўтары: Трус Мікола

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле