Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2014
Выдавец: Логвінаў
Памеры: 190 с.
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2014 by Сяргей Календа, Логвінаў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Перад вамі кніга, створаная за кошт доўгіх назіраньняў і дасьледаваньняў размаітага гатэльнага жыцьця сталіцы. Першая частка “Кантынэнтальны сьняданак” пабачыла сьвет у 2012-ым, але падалася аўтару няскончанай, і цяпер, калі мінула два гады і зьявілася другая частка “Швэдзкі стол”, можна лічыць, што тэма гатэлю ў беларускай літаратуры агучана, і ўлічана ўсё, альбо амаль усё, бо да канца ніводная гісторыя ў гэтым сьвеце яшчэ не была напісанаю. Перад вамі сабрана як мага болей назіраньняў і думак пра гатэль, пра яго жыхароў, працаўнікоў і дырэктароў. Гэта своеасаблівы досьвед творчай працы з будзёнаю рэальнасьцю, калі героі становяцца больш эмацыйнымі, большымі вар’ятамі і большымі рамантыкамі, бо па-іншаму кнігі ня пішуцца.