Янушкевіч Язэп, ...I першым паказаўся Каліноўскі

...I першым паказаўся Каліноўскі

Спадчына Кастуся Каліноўскага на беларускай, летувіскай, польскай, украінскай, нямецкай, ангельскай і гішпанскай мовах

Янушкевіч Язэп

Месца выхаду: Ракаў

Дата выхаду: 2019

Памеры: 108 стар. + 4 каляр. укл.

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Мастацкая літаратура; Грамадзтва

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [4682]

УДК: 821.161.3-4 Язэп Янушкевіч + 94(476)«18»(092)

Кніга выходзіць да 22.11.2019 — дня перапаховін парэшткаў 20 ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольнага Паўстаньня, адшуканых у 2017-2018 гг. на гары Гедзіміна ў Вільні. Захоўваючы аўтарскае права летувіскіх калег да першадруку невядомых археалагічных матэрыялаў, абліччаў інсургентаў, адкапаных на гары Гедзіміна, публікацыя іх у беларускіх і інш. выданьнях — справа бліжэйшай будучыні. Выданьне знаёміць з публіцыстычнай спадчынай Кастуся Каліноўскага, якая засталася пасьля ахвярнай сьмерці 10/22 Сакавіка 1864 года праз павешаньне расейскімі карнікамі легендарнага кіраўніка антыкаланіяльнага Паўстаньня. Нагадаем, што ў наступным, XX стагодзьдзі ў той самы дзень, 22 сакавіка 1943 г. (праўда, ўжо іншымі карнікамі) будзе вымардаваная нашая Хатынь. Узіраючыся ў гэтыя (толькі дзьве!) астральныя зоркі над сьмяротным небасхілам Беларусі-Літвы, кожны з тых далёкіх сучасьнікаў, нашых змагарных продкаў, на момант адчуваў немінучую сьмерць уласнай нацыі. Спадчына К.Каліноўскага традыцыйна складаецца з «лісткоў» «Мужыцкай праўды» (№ 1-7; таксама друкуецца новы варыянт № 6, адрозны ад хрэстаматыйна вядомага) і трох «Лістоў з-пад шыбеніцы». Апошнія падаюцца ў даўнім перакладзе (1980 г.) на ангельскую мову (Янкі Запрудніка, То¬маса Бэрда), а таксама на летувіскай (Яніны Мажэйкайтэ-Кісялёвай), нямецкай (Монікі Банькоўскай-Цуліг), польскай (Чэслава Сэнюха, Яна Гушчы), украінскай (Ігара Біліньскага, Олександра Ірваньця, Наталкі Пазьняк) і ўпершыню на гішпанскай (пераклад Анхелы Эспіносы Руіс) мовах.

Беларускія аўтары: Янушкевіч Язэп

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)