Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2020
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2008 by Казакоў Валерый, Copyright © 2020 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Словы жывуць даўжэй, чым людзі. Нібыта бесцялесны гук. Цьфу! Пустое скалынанне паветра, а глядзі ты — гады, стагоддзі, тысячагоддзі прашамацелі над журботным шарам нашай планеты, мільёны нам падобных пагрузіліся ў бездань зямлі, прараслі травой і дрэвамі ды пайшлі на харч ці будаўніцтва жылля дзеля іншых пакаленняў, а слова, гэтае дрыготкае марыва ў нашай гартані, працягвае сваё несмяротнае існаванне. Аднак пакінем развагі аб містыцы паходжання слова высакалобым навукоўцам, якія адгарадзіліся ад нас узгоркамі кніжнага пылу ды нешта фанатычна мармычуць у прыцемку сваіх кабінетаў, дзе з’ядаецца іхняе жыццё. Вернемся ў звыклую рэальнасць вялікага і зразумелага нам горада. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Казакоў Валерый
Каталёг: Kamunikat.org