Publication Place: Мінск
Publication Date: 1997
Publisher: Юнацтва
Sizes: 40 с.
ISBN: 5-7880-0853-0
Category: Belles-Lettres
Copyright © 1997 by - Пятро Васючэнка, Я. П. Зельская - Афармленне
Book Collection: EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: EEDC — [2342]
Call Number: VI.Vas
UDC: 882.6-93
Ходзіць па нашым краі пагалоска пра пана Заблоцкага, што жыў надта даўна, яшчэ за князем Дрыгайлам. Жылося тады людзям не абы-як, адно мыла не ставала — і вось пан Заблоцкі паквапіўся на лёгкі прынажытак. Адправіўся ён за мора, наладаваў мылам повен карабель ды плыве назад паціху. Ажно нахапіўся вецер, кінуў карабель на падводныя камяні, і той карабель даў цечу. Увесь тавар, лічы, змыла, а пан Заблоцкі застаўся ні з чым. 3 тае пары пачалі казаць: «Зарабіў, як пан Заблоцкі на мыле». (Перадмова, фрагмент)