Максімюк Ян, Словы ў голым полі

Словы ў голым полі

беларуская літаратура 1990-х у снах, успамінах і фотаздымках

Максімюк Ян

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2011

Выдавец: Логвінаў

Выдавецкая сэрыя: Галерэя Б

Памеры: 224 с.

ISBN: 978-985-6991-26-7

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Мэтадычная літаратура

Copyright © 2011 by Ян Максімюк, Логвінаў

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

“Словы ў голым полі” ўключае тэксты, якія былі мною напісаныя як гадоў пятнаццаць таму, так і ўсяго летась, – кажа Ян Максімюк. – Значыць, кніжка не плянавалася загадзя. Яна складаецца з тэкстаў, якія пісаліся адначасна з ходам падзеяў у беларускім літаратурным жыцьці, і ў маім асабістым, ды публікаваліся ў розных сёньня ўжо цяжкадаступных або і ўвогуле недаступных выданьнях. Гэта паэт, празаік, філёзаф і сябар Ігар Бабкоў, які наогул чытаў тое, што я пісаў цягам апошніх пятнаццаці гадоў, падмовіў мяне зрабіць выбар з маіх прамінулых тэкстаў ды скласьці зь іх кніжыцу. Маўляў, некаторыя з гэтых тэкстаў заселі ў ягонай памяці, і ён ахвотна пабачыў бы іхнае ўзнаўленьне. Паколькі я давяраю чытацкаму густу Ігара, дык я яго паслухаўся. І напісаў адзін тэкст адмыслова для гэтага выданьня.

Выдаўцы і выдавецтвы: Логвінаў

Каталёг: Прыватны кнігазбор

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)