Эспіноса Руіс Анхела, Pomme de ciel

Pomme de ciel

Эспіноса Руіс Анхела

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2017

Выдавец: Кнігазбор

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 94

Памеры: 100 с.

ISBN: 978-985-7180-23-3

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2017 by Анхела Эспіноса Руіс, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Кнігазбор - афармленне

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Гітара, фламенка, чырвоная кроў віна тэмпранільё, Сервантэс, Пікаса, Гарсія Лорка і верш Сьвятлова “Гранада”. Прыблізна такой, калі я быў ва ўзросьце аўтаркі гэтай кнігі, была мая Гішпанія. Пазьней было яшчэ нешта (Бандэрас і Крус), а цяпер — да ўсяго — Анхела Эспіноса Руіс, якая, між іншым, нарадзілася ў тым жа месцы Андалусіі, дзе Пікаса з Бандэрасам. У Малазе. Тое, што на Анхелу паболела для мяне Гішпанія, не так істотна. У Гішпаніі, так скажам, — гішпанкай меней, гішпанкай болей… Куды больш істотна тое, што не адно для мяне, а шмат для каго на паэтку з андалускай Малагі паболела Беларусь. Вершы Анхелы я прачытаў, калі яна стала фіналісткай паэтычнага конкурсу “Экслібрыс”. Па ўмовах конкурсу імёны ўдзельнікаў не называліся — і я нават не западозрыў, што канкурсантка, вершы якой выбраў я сярод усіх, не носьбіт беларускай мовы, увогуле не беларуска. Калі ж гэта адкрылася, дык яно стала для мяне дзівам, якому зьдзіўляюся дасюль. (Уладзімер Някляеў, Прадмова, фрагмент)

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле