Геніюш Ларыса, ...унукам.

...унукам.

Вершы і лісты. Без цэнзуры

Геніюш Ларыса

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2018

Рэдактар: Глеб Лабадзенка - укладальнік

Выдавец: Медыял

Выдавецкая сэрыя: Без цэнзуры

Памеры: 168 с.

ISBN: 978-985-6914-84-6

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2018 by Ларыса Геніюш, праванашчадкі, Глеб Лабадзенка - укладанне, прадмова, Міхась Геніюш - прадмова, Данута Бічэль-Загнетава - паслямова, Зміцер Гупянец - вокладка

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [4542]

Дадатковая даведка: Серыя «Без цэнзуры» заснаваная ў 2014 годзе. Кніга аздобленая аўтарскімі малюнкамі Ларысы Геніюш, якія друкуюцца ўпершыню. Матэрыялы, якія друкуюцца ў кнізе ўпершыню, паходзяць з прыватнага архіва сям’і Геніюшаў і з Фонду Ларысы Геніюш Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Паэтка і патрыётка Ларыса Геніюш разам з мужам Янкам была асуджаная на 25 гадоў сталінскіх лагераў. Іхразлучылі з сынам, калі Юрку было 12. Пасля вызвалення Геніюшы пасяліліся ў Зэльве, але сын мусіў заставацца жыць у Беластоку. Нарадзіліся ўнукі - Міхась і Алесь. Паэтку выпусцілі да іх тол ькі адзін раз за дваццаць пяць гадоў. Унукам дазвалялі прыязджаць да бабулі раз на два гады. Усё, што магла, яна старалася даць ім у лістах івершах. Угэтую кнігу ўвайшлі 52 дзіцячыя вершы Ларысы Геніюш, якія ніколі не друкаваліся раней. Яшчэ 39 вершаў падаюцца ў некалькіх варыянтах - кніжным і аўтарскім (часам іх было два-тры). Чытач можа сам ацаніць, наколькі былі адрэдагаваныя і адцэнзураваныя гэтыя творы. Упершыню друкуюцца 17 лістоў унукам. Шыкоўныя аўтарскія малюнкі з гэтай перапіскі дазволілі цалкам аздобіць кнігу. У выніку чытач мае самы поўны збор дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш, аздоблены аўтарскімі малюнкамі паэткі. Поруч даюцца лісты і паштоўкі ўнукаў якія яны дасылалі бабулі ў адказ.

Беларускія аўтары: Геніюш Ларыса

Каталёг: BTH | Прыватны кнігазбор

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)