Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2017
Выдавец: Логвінаў
Памеры: 196 с., іл.
ISBN: 978-609-8147-89-6
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Мастацкая літаратура
Copyright © 2017 by Міхал Анемпадыстаў, Лятучы ўніверсітэт
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
У 1969 годзе амерыканскія навукоўцы Брэнт Берлін і Поль Кай надрукавалі даследаванне “Базавыя назвы колераў. Іх універсальнасць і эвалюцыя”. Яны вылучылі ў мове так званыя “базавыя колеры” (у еўрапейскіх мовах такіх колераў 11) і паспрабавалі прасачыць паслядоўнасць іх з’яўлення, прааналізаваўшы блізу 80 моў свету, у тым ліку мовы т.зв. “прымітыўных культур”, з тых, што захаваліся дагэтуль. Вынікі даследавання зрабілі значны ўплыў на розныя сферы гуманістыкі. У першую чаргу, яны пашырылі нашы веды пра механізмы паўставання і развіцця моў, па-другое, запачаткавалі новы дыскурс у каларыстыцы – колер набыў антрапалагічнае вымярэнне і стаў актыўна вывучацца праз опцыю гісторыі і культуры, матэрыяльнай і нематэрыяльнай. (Уступ, фрагмент)