Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2012
Выдавец: Галіяфы
Выдавецкая сэрыя: Калекцыя беларускай фантастыкі
Памеры: 136 с.
ISBN: 978-985-6906-59-9
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2012 by Алесь Бычкоўскі, Галіяфы
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Крыніца: www.halijafy.by
Творчасць фантаста Алеся Бычкоўскага ахоплівае невядомыя сегменты Сусвету, дзе адбываюцца неверагодныя прыгоды і адкрыцці і дзе можна па-іншаму ад прывычнага адчуць час і прастору. У кніжцы ёсць караблі-зоркалёты і мужныя космапраходцы, хітрыя кантрабандысты. Два супертворы сучаснай беларускай фантастыкі змешчаныя ў гэтай кнізе: дзве фантастычныя навелы «Ён прыйдзе апоўначы» і «Муары Лідлу». А разам з імі — захапляльныя аповесці і твор па-за жанрам — «Хвалі. Бязмежная плынь» — для тых, хто любіць філасофскія вандроўкі. Героі «Скарпіёнаў Даўра», касмічныя кантрабандысты, падчас даследвання закінутага карабля выпадкова знаходзяць старажытны артэфакт, за якім, як аказалася, даўно палююць усе вядомыя спецслужбы Галактыкі. Артэфакт мае ўласцівасць вымушаць людзей, якія побач, казаць толькі праўду. Узнікла небяспека, што зламыснікі ўпотай правязуць небяспечную рэч на савет Галактычнага Сената, і тады палітыкі пачнуць прызнавацца ў хабарніцтве, тэрактах, гандлю рабамі і іншым, настане глабальны палітычны крызіс і пачнецца вайна. Спыніць развіццё трагічных падзей узяліся палкоўнікі варагуючых разведак…
Выдаўцы і выдавецтвы: Галіяфы
Каталёг: Прыватны кнігазбор