Быкаў Васіль, Ліквідацыя

Ліквідацыя

Без цэнзуры

Быкаў Васіль

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2014

Рэдактар: Шапран Сяргей, падрыхтоўка тэксту, пасляслоўе, каментары

Выдавец: Медыял

Памеры: 368 с.: [16] с.: іл.

ISBN: 978-985-6914-17-4

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2014 by Васіль Быкаў, Сяргей Шапран, Медыял

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

У гэтым выданні хрэстаматыйная аповесць Васіля Быкава ўпершыню друкуецца з узнаўленнем усіх купюр, без цэнзуры. Другая частка кнігі апавядае пра гісторыю стварэння, публікацыі і крытыкі аповесці; у “Каментарыях” разглядаюцца тэксталагічныя разыходжанні паміж рознымі публікацыямі твора. Дасьледчык творчасьці Васіля Быкава Сяргей Шапран узнаўляў скалечаныя савецкай цэнзурай творы паводле першапачатковага аўтарскага варыянту, які знайшоў у хатнім архіве малодшы сын народнага пісьменьніка Васіль. Купюры, зь якімі «Ліквідацыя» пад навязанай аўтару назвай «Сотнікаў» друкавалася з 1970 году, сустракаюцца амаль на кожнай старонцы. Сяргей Шапран знайшоў сотню выразаных цэнзарамі фрагмэнтаў аповесьці — ад асобных сказаў да цэлых старонак.

Беларускія аўтары: Быкаў Васіль

Каталёг: Прыватны кнігазбор

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)