Штэйнер Іван, Смехъ зъ болѣстию смешанъ будеть: смехавыя традыцыі Рэнесансу ў сатырычнай літаратуры ХХ стагоддзя

Смехъ зъ болѣстию смешанъ будеть: смехавыя традыцыі Рэнесансу ў сатырычнай літаратуры ХХ стагоддзя

Штэйнер Іван

Месца выхаду: Гомель

Дата выхаду: 2017

Выдавец: ГДУ імя Ф. Скарыны

Памеры: 141 с., 21 см

ISBN: 978-985-577-312-3

Катэгорыя: Культура; Літаратуразнаўства

Copyright © 2017 by Штэйнер І.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Што такое смех, якім з усіх жывых на Зямлі Бог надзяліў толькі чалавека? Мáе смех сацыяльныя і нацыянальныя адрозненні, ці ён універсальны? Чаму смех заўсёды са слязьмі звязаны? Навошта “пры смеху баліць сэрца, а канцом радасці бывае смутак” (Саламон)? На гэтыя пытанні спрабуе даць адказ аўтар, аналізуючы маладаследаваныя гумарыстычна-сатырычныя творы Янкі Купалы, А. Мрыя, Л. Савёнка, Ніла Гілевіча, Р. Семашкевіча, В. Дубінкі, А. Наварыча на фоне класічных узораў Рабле, Мора, Бранта, Грымэльсгаўзэна, Свіфта, Вальтэра, Гашака і, найперш, Эразма Ратэрдамскага з яго славутай “Пахвалой Дурасці”, якая сталася квінтэсэнцыяй еўрапейскага смеху апошніх пяці стагоддзяў. Манаграфія правакуе на роздум пра ўнікальнасць беларускага смеху, бо менавіта трагічны разлом смех/слёзы і вызначае сутнасць нацыянальнага менталітэту. Адрасуецца кніжніку-інтэлектуалу і шараговым чытачам, што атрымліваюць задавальненне ад горкай усмешкі, а не рогату. Ілюстрацыя на вокладцы: карціна Франса Вербеека “Гандаль дурнямі, або высмейванне людскога глупства”

Беларускія аўтары: Штэйнер Іван

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... уся кніга ў адным файле