Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2017-04-17
Рэдактар: Скобла Міхась
Выдавец: Радыё Свабода
Выдавецкая сэрыя: Вольная студыя
Памеры: 00:15:00
Катэгорыя: Радыёперадачы
Copyright © 2016-2017 by Радыё Свабода
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.svaboda.org
Чаму ўладзе раптам спатрэбіўся мэмарыял у Курапатах? Што насамрэч стаяла за прапановай Сьвятлане Алексіевіч узначаліць курапацкую камісію? І чаму не была выкананая ўрадавая пастанова па Курапатах на пачатку 90-х? Госьцем перадачы – першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. — Камуністычная ўлада мае ў Беларусі дастойнага пераемніка — уладу лукашэнкаўскую. Дык як жа апошняя магла дазволіць раскрыць злачынства, учыненае сваёй папярэдніцай? Прыгадайце, якая супярэчлівая інфармацыя зьяўлялася пра Курапаты яшчэ зусім нядаўна — і пра колькасьць ахвяраў, і пра тых, хто расстрэльваў. І тут напрошваецца аналёгія з далёкай гісторыі.