Publication Place: Менск
Publication Date: 2017-03-12
Editor: Скобла Міхась
Publisher: Радыё Свабода
Book Series: Вольная студыя
Sizes: 00:15:00
Category: Radio auditions
Copyright © 2016-2017 by Радыё Свабода
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Source: www.svaboda.org
Навіна прагучала сэнсацыйна: адшуканы архіў расстралянага ў 1937-м паэта Алеся Дудара. Прычым не ў маладаступных катакомбах ці адноўленых ізноў спэцхранах, а ў звычайнай менскай кватэры. Частка знойдзеных у архіве тэкстаў ужо рыхтуецца да друку… Госьцяй перадачы – літаратуразнаўца Ганна Севярынец. — Мяне вывеў на яго звычайны дасьледчыцкі пошук. Я занялася Дударом, падняла ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва ўсё, што там было, даведалася, хто здаваў туды матэрыялы, — гэтыя зьвесткі заўсёды фіксуюцца і ўносяцца ў даведку, якая адкрывае любы архіўны вопіс. Імя жанчыны, якая ў 1980 годзе здавала ў архіў некалькі здымкаў Дудара, я насіла з сабой некалькі месяцаў, каб пры нагодзе правяраць яго ў розных крыніцах.