Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2017-02-27
Рэдактар: Скобла Міхась
Выдавец: Радыё Свабода
Выдавецкая сэрыя: Вольная студыя
Памеры: 00:15:00
Катэгорыя: Радыёперадачы
Copyright © 2016-2017 by Радыё Свабода
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.svaboda.org
4 сакавіка мае адбыцца чарговы зьезд незалежнага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Паводле клясыфікацыі Міністэрства культуры – зьезд “дармаедаў”. Як паставіліся творцы да такога рашэньня чыноўнікаў і ці гатовыя яны выканаць скарынаўскі запавет – “бараніць вульлі свае”? Госьцем перадачы "Вольная Студыя" – празаік, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі і прэміі Гедройця Віктар Казько. Вядучы Міхась Скобла. — Гэта нагадвае мне сытуацыю, калі голы гвалціць голага, а той крычыць: «Сарочку не парві!» Мы ўжо неаднойчы чулі ад улады, як можна хутка разбагацець. На чым мы толькі ні багацелі — на вытворчасьці зубачыстак, на вытворчасьці малака, якім зьбіраліся заліць усю Амэрыку, на вытворчасьці цыбулі — усяго не пералічыш.