Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2017-02-13
Рэдактар: Скобла Міхась
Выдавец: Радыё Свабода
Выдавецкая сэрыя: Вольная студыя
Памеры: 00:15:00
Катэгорыя: Радыёперадачы
Copyright © 2016-2017 by Радыё Свабода
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.svaboda.org
14 лютага — 80 гадоў з дня народзінаў Міхася Стральцова. Да гэтай даты выйшла ў сьвет кніга «Выгнаны патрыцый» (успаміны, лісты, архіўныя знаходкі). Пра Стральцова ў жыцьці і на старонках кнігі Міхась Скобла пагутарыў з удавой пісьменьніка Аленай Стральцовай. — Гэта адбылося ў далёкім 1964 годзе. У той час моцна хварэла мая бабуля, і мы, каб хоць неяк яе падтрымаць, ціснулі апэльсінавы сок. Дэфіцытныя ў той час апэльсіны трэба было даставаць, і адна з маіх сябровак ведала — дзе. У той дзень мы і прыйшлі па іх да аднаго знаёмага. І так здарылася, што дзьверы нам адчыніў чамусьці не гаспадар, а Міхась.