Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2017-01-09
Рэдактар: Скобла Міхась
Выдавец: Радыё Свабода
Выдавецкая сэрыя: Вольная студыя
Памеры: 00:15:00
Катэгорыя: Радыёперадачы
Copyright © 2016-2017 by Радыё Свабода
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.svaboda.org
Новую кнігу Віктара Жыбуля «Дзяцел і дупло» гандлёвая сетка «Белкніга» вярнула выдавецтву з тлумачэньнем, што на яе старонках зьневажаецца годнасьць кіраўніка Беларусі. У кнігагандляроў, па іх словах, «валасы ўставалі дыбарам», калі яны чыталі жыбулёўскія вершы. Госьцем перадачы – аўтар скандальнай кнігі. — Найперш тавараведам не спадабаўся верш «Доктар Алькаголь». Мне мой верш быў пераказаны наступным чынам: там гаворыцца пра тое, як прэзыдэнт разам з народам п’е гарэлку... Хоць верш гучыць зусім інакш: «Добры доктар Алькаголь — / ён усім здымае боль! / Да яго прыходзь лячыцца / і цясьляр, і кранаўшчыца, / і прафэсар, і студэнт, / і паэт, і прэзыдэнт».