Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2016-12-04
Рэдактар: Скобла Міхась
Выдавец: Радыё Свабода
Выдавецкая сэрыя: Вольная студыя
Памеры: 00:15:00
Катэгорыя: Радыёперадачы
Copyright © 2016-2017 by Радыё Свабода
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.svaboda.org
На замову лёнданскіх выдаўцоў ён ілюструе Шэксьпіра, на Тайвані выходзяць аздобленыя ім кітайскія народныя казкі, у Нямеччыне – казкі братоў Грым... А вось на радзіме неаднаразовы пераможца прэстыжных міжнародных біенале незапатрабаваны. Што сталася з айчыннай кніжнай ілюстрацыяй, і чаму нацыянальны конкурс “Мастацтва кнігі” ператварыўся ў каляміністэрскі міжсабойчык? Госьцем перадачы – мастак Павал Татарнікаў. — Як кніжны графік я папросту люблю дэталі. У жанры кніжнай ілюстрацыі дэталі неабходныя для візуалізацыі таго вобраза, зь якім ты працуеш. Асабліва гэта тычыцца гістарычна-мастацкай рэканструкцыі, выяваў вядомых гістарычных пэрсонаў.