Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2016-11-07
Рэдактар: Скобла Міхась
Выдавец: Радыё Свабода
Выдавецкая сэрыя: Вольная студыя
Памеры: 00:15:00
Катэгорыя: Радыёперадачы
Copyright © 2016-2017 by Радыё Свабода
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.svaboda.org
У Менску прайшлі прэм’ерныя паказы дакумэнтальнага фільма “Суд над камунізмам”. Чаму масквічы любяць фатаграфавацца з маскарадным Сталіным, а ў Беларусі да гэтай пары стаяць помнікі забойцам? Гасьцямі перадачы – стваральнікі стужкі Кася Камоцкая і Віктар Корзун. - Нам хацелася паказаць шляхі пошуку загінулых і рэпрэсаваных продкаў. Гэта вельмі актуальна, бо тычыцца ледзь ня кожнай сям’і ў Беларусі. Па-другое, сваім фільмам мы хацелі зьвязаць сёньняшняе і мінулае — яны шмат у чым паралеляцца. Акрамя таго, у нашым распараджэньні было шмат адзьнятых матэрыялаў з Андрэем Кімам, дзе ён удзельнічае ў розных грамадзкіх акцыях асуджэньня сталінізму-камунізму.