Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2016-09-20
Рэдактар: Скобла Міхась
Выдавец: Радыё Свабода
Выдавецкая сэрыя: Вольная студыя
Памеры: 00:15:00
Катэгорыя: Радыёперадачы
Copyright © 2016-2017 by Радыё Свабода
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.svaboda.org
Апошнім часам ён выступае пераважна ў лесе, дзе канцэрты не рэглямэнтуюцца ідэалягічнымі аддзеламі. Ён вандруе па краіне ад Гомеля, у якім прапісаны, да Талькі пад Пухавічамі, дзе штогод ладзіць лясны Талькаўскі фэст і дзе на нядаўніх парлямэнцкіх выбарах быў у адной камандзе са Сьвятланай Алексіевіч. Госьцем перадачы – аўтар і выканаўца Андрэй Мельнікаў. — Людзі, якія мяне запрашаюць і слухаюць, — мае даўнія знаёмцы і сябры, якія прыкладна па тых жа прычынах, што і я, ня могуць выкарыстоўваць афіцыйныя пляцоўкі ў гарадах і мястэчках. У лесе ладзяцца розныя летнікі, асеньнікі. Пад Лідай быў таксама такі асеньнік, умовы там вулічныя — вадаём побач, поле.