Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2016-08-16
Рэдактар: Скобла Міхась
Выдавец: Радыё Свабода
Выдавецкая сэрыя: Вольная студыя
Памеры: 00:15:00
Катэгорыя: Радыёперадачы
Copyright © 2016-2017 by Радыё Свабода
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.svaboda.org
Кананізаваны Расейскай Праваслаўнай царквой і ўслаўлены Сяргеем Эйзэнштэйнам Аляксандар Неўскі быў верным васалам Залатой Арды і нават прыёмным сынам хана Батыя. Наўрад ці пра гэта ведаюць жыхары Віцебску, дзе расейскаму князю нядаўна ўсталявалі помнік. Госьцем перадачы – гісторык Сяргей Тарасаў. — Слушна сказаў ў інтэрвію Радыё Свабода доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч, што гэты помнік — своеасаблівы адказ «русского мира» на ўсталяваны ў тым жа Віцебску помнік князю Альгерду. З гледзішча cучаснай расейскай ідэалёгіі — Альгерд, безумоўна, вораг Масквы.