Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2017-05-29
Рэдактар: Скобла Міхась
Выдавец: Радыё Свабода
Выдавецкая сэрыя: Вольная студыя
Памеры: 00:15:00
Катэгорыя: Радыёперадачы
Copyright © 2016-2017 by Радыё Свабода
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.svaboda.org
Прэміяй імя Марыі і Аляксандра Стагановічаў сёлета была адзначаная кніга слонімскага краязнаўцы Сяргея Чыгрына “На радзіме Ігната Дварчаніна”. Чаму чыноўнікі ня любяць краязнаўцаў, і за што ў Слоніме аднойчы пабілі маскоўскага пасла? Ляўрэат – госьцем перадачы. — Вядома ж, задаволены. Таму што сёньня, як і ў другой палове мінулага стагодзьдзя, дзяржава фактычна не зьвяртае ўвагі на працу беларускіх краязнаўцаў. Вы зразумейце, што пасьля вайны першая беларуская кніга па краязнаўстве выйшла толькі ў 1964 годзе. Яе аўтарам быў настаўнік Валеўскай СШ на Наваградчыне Ўладзімер Урбановіч. Праз сем гадоў яму ўдалося выдаць яшчэ адну кнігу, і ўсё — яго сталі лічыць нацыяналістам.