Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2017-06-12
Рэдактар: Скобла Міхась
Выдавец: Радыё Свабода
Выдавецкая сэрыя: Вольная студыя
Памеры: 00:15:00
Катэгорыя: Радыёперадачы
Copyright © 2016-2017 by Радыё Свабода
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.svaboda.org
Днямі ў сталічнай «Галерэі-tut.by» прайшла прэзэнтацыя двухтомніка Ўладзімера Дубоўкі, адначасова выйшла ў сьвет і дакумэнтальная кніга пра паэта. Яе ўкладальніца Ганна Севярынец — госьцяй перадачы. - (...) калі мы бярэм фрагмэнты ўспамінаў, дакумэнты, лісты і разьмяшчаем іх у храналягічнай пасьлядоўнасьці без суб’ектыўнага ўмяшаньня збоку, — атрымліваецца больш-менш аб’ектыўны расповед пра жыцьцё чалавека. Я б назвала гэта 3D-ракурсам. Спадзяюся, гэткі мэтад спрацаваў і ў выдадзенай «Лімарыюсам» кнізе пра Дубоўку — чалавека маштабнага лёсу, арыгінальнага творцы, чыя біяграфія надзвычай цікавая.