Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008
Рэдактар: Дубянецкая Ірына - укладальнік
Выдавец: Тэхналогія
Памеры: 15 с.
ISBN: 978-985-458-175-0
Катэгорыя: Рэлігія
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
УДК: 27-42
Тут сабраныя цытаты славутага рэлігійнага i грамадзкага дзеяча айца Аляксандра Надсана, узятыя зь ягоных публікацый апошніх сарака гадоў. У разьдзелах Divinitas (“Боскае”) i Humanitas (“Людзкое”) зьмешчаныя выказваньні пра Бога і чалавека, рэлігію і сьвятарскае служэньне, а таксама пра надзённыя пытаньні свабоды, талерантнасьці, экалёгіі, мовы, гісторыі. Выданьне прымеркаванае да 50-годзьдзя сьвятарства а. Аляксандра i наданьня яму годнасьці Doctor honoris causa ЭГУ.