Купала Янка, Спадчына

Спадчына

Выбар паэзіі Янкі Купалы

Купала Янка

Месца выхаду: Нью Ёрк - Мюнхэн

Дата выхаду: 1955

Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [3936]

Патрэба мець падручную кнігу творчасьці Янкі Купалы — цэнтральнага й найбольшага пісьменьніка беларускай літаратуры нацыянальнага адраджэньня — моцна адчувалася зь першых дзён паявы масавай нацыянальна сьведамай беларускай эміграцыі. Зразу-ж пасьля апошняй сусьветнай вайны былі й паадзі-ночныя спробы зарадзіць гэтай пякучай патрэбе, спачатку сьціплымі рататарнымі, а пасьля й друкаванымі выданьнямі паасобных Купалавых твораў. Ды для перавыданьня галоўнай і найважнейшай — вялікай паэтычнай Купалавай спадчыны — ня існавала спачатна ані матар’яльнай, ані, дзеля нястачы адпаведных тэкстаў, практычнай магчымасьці. Толькі пазьней, з далейшым перасяленьнем эміграцыі, у цэнтральных бібліятэках сьвету ўдалося адшукаць тэксты амаль усіх Купалавых твораў і склалася рэальня аснова для ўла-жэньня й выданьня хоць-бы выбару найважнейшай паэзіі Янкі Купалы, паколькі пра друк поўнага збору твораў, дзеля вялікіх коштаў, думаць пакуль што цяжка. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Купала Янка

Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)