Месца выхаду: Нью Ёрк - Мюнхэн
Дата выхаду: 1960
Рэдактар: Адамовіч Ант., Станкевіч Ст.
Мастацкі рэдактар: Наўмовіч Міхась
Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3937]
Беларускія паэты нашаніўскага адраджэнства сваё веданьне беларускага народнага жыцьця й мовы вынесьлі з роднае хаты, а пазьней пашырылі й паглыбілі дзякуючы беспасярэдняй сувязі зь беларускімі народнымі масамі, зь якіх яны выйшлі, лучнасьць зь якімі ўвесь час трымалі й пад узьдзеяньнем якіх жылі й тварылі. Беларуская народная стыхія, з усёй ейнай разнастайнасьцю й апрычонасьцю, была іхнай собскай стыхіяй. Зусім інакш было з Максімам Багдановічам. Ягоны бацька Адам, хаця й сялянскага паходжаньня, але, скончыўшы Нясьвіскую вучыцельскую сэмінарыю, працаваў спачатку настаўнікам, пасьлей банкаўскім чыноўнікам і вёў гарадзкое жыцьцё. Матка паэты Марыля была дачкой дробнага чыноўніка, а па матцы й продках бацькі паходзіла ізь сьвятарскае сям'і. Такім чынам бацькі паэты тварылі тыповую інтэлігенцкую сям'ю, у якой, праўда, сьвята перахоўваліся й культываваліся беларускія народныя традыцыі, панавала, аднак, расейская культура й расейская мова. (фрагмент)
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва
Каталёг: BTH