Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі

Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі

У 6 т. Т. 1. Эпоха Сярэднявечча

Том: том 1

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2008

Рэдактар: В. Б. Евароўскі і інш.

Выдавец: Беларуская навука

Памеры: 576 с., 21 см

Катэгорыя: Філязофія; Гісторыя; Культура; Палітыка; Грамадзтва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Першы том шасцітомнага выдання «Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» прысвечаны разгляду асноўных этапаў айчыннай інтэлектуальнай гісторыі ў эпоху Сярэднявечча. Вялікая ўвага надаецца пытанням метадалогіі гісторыка-філасофскіх даследаванняў, узнаўляюцца базавыя фрагменты прадфіласофскага (міфалагічнага) светапогляду продкаў беларусаў, аналізуюцца візантыйскія, паўднёва-славянскія і заходнееўрапейскія вытокі айчыннай філасофскай спадчыны, а таксама корпус пісьмовых помнікаў Полацкіх, Смаленскіх і Тураўскіх земляў. Разглядаюцца філасофскія, этычныя і эстэтычныя аспекты творчасці Кірылы Тураўскага, Еўфрасінні Полацкай, Клімента Смаляціча, Аўрамія Смаленскага і інш. Прызначаецца спецыялістам у галінах філасофіі, гісторыі культуры, культуралогіі, палітычных і сацыяльных навук, а таксама ўсім, хто неабыякавы да айчыннай інтэлектуальнай спадчыны.

Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская навука

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... уся кніга ў адным файле